У Варшаве мужчына падпаліў сябе каля прэзідэнцкага палаца
Увечары 25 лістапада ў Варшаве мужчына падпаліў сябе каля Прэзідэнцкага палаца. Інцыдэнт адбыўся паміж палацам і будынкам Міністэрства культуры Польшчы.
Фота: Polsat
Здарэнне адбылося прыкладна ў 17:10. Паводле словах прэс-сакратара Службы аховы дзяржавы Багуслава Пяркоўскага, мужчына здзейсніў самаспаленне перад Міністэрствам культуры, насупраць Прэзідэнцкага палаца.
Першымі яму прыйшлі на дапамогу відавочцы і супрацоўнікі службы аховы, якія выклікалі іншыя экстранныя службы. На месца прыбылі медыкі, паліцыя і пажарнікі. Мужчыну даставілі ў бальніцу.
Тэрыторыю здарэння ачапілі. Паліцыя пакуль не паведамляе падрабязнасцяў інцыдэнту.
Раней, 11 лістапада 2024 года, падобны выпадак адбыўся ў цэнтры Кракава: мужчына падпаліў сябе і на наступны дзень памёр у бальніцы.