БЕЛ Ł РУС

У Гродне мужчыну здымалі з казырка балкона шматпавярховага дома

25.11.2026 / 23:38

Nashaniva.com

У Гродне ратавальнікі дапамаглі мужчыну, які апынуўся на казырку балкона шматпавярховага дома на ўзроўні трэцяга паверха, паведамляе прэс-служба МНС.

Скрыншот з відэа

Увечары 25 лістапада на нумар 112 паступіла паведамленне, што на вуліцы Урублеўскага чалавек знаходзіцца за агароджай балкона, на казырку будынка.

Ратавальнікі ўзламалі ўваходныя дзверы кватэры, дапамаглі мужчыну вярнуцца на балкон і перадалі яго медыкам. Мужчыну шпіталізавалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула