БЕЛ Ł РУС

Хакер узламаў адзін з самых папулярных менеджараў пароляў

26.11.2026 / 07:48

Nashaniva.com

Ён скапіраваў запісы акаўнтаў часткі карыстальнікаў. Сярод іх — імёны і адрасы электроннай пошты, ідэнтыфікатары акаўнтаў і карыстальнікаў, час стварэння акаўнта і апошняга ўваходу ў сістэму ды інш.

Менеджар пароляў 1Password паведаміў пра ўзлом. Зламыснік атрымаў доступ да карпаратыўнага акаўнта аднаго з супрацоўнікаў сэрвісу ў GitHub. 1Password — адзін з самых папулярных менеджараў пароляў.

«З дапамогай гэтага акаўнта ён атрымаў доступ да зыходнага кода і ўкараніў шкоднасны код у серверныя службы, што прывяло да выгрузкі адміністрацыйных даных, звязаных з нашымі кліентамі. Гэтыя даныя ўключалі імёны кліентаў і іх адрасы электроннай пошты, а таксама ўнутраныя метаданыя акаўнтаў, якія не з'яўляюцца канфідэнцыйнай інфармацыяй. Змесціва сховішчаў кліентаў не было даступнае зламысніку, і ён не атрымаў да яго доступу», — гаворыцца ў паведамленні.

Зламыснік скапіраваў запісы акаўнтаў часткі карыстальнікаў.

Сярод іх — імёны і адрасы электроннай пошты, ідэнтыфікатары акаўнтаў і карыстальнікаў, час стварэння акаўнта і апошняга ўваходу ў сістэму, адкрытыя коды, параметры пратакола аўтэнтыфікацыі паролем Secure Remote Password (SRP), якія немагчыма выкарыстаць для атрымання доступу да акаўнта, а таксама токен.

Хакер таксама скапіраваў зыходны код з закрытых рэпазіторыяў і атрымаў доступ да сістэмы CI/CD. Аднак, як запэўнілі ў 1Password, код не ўтрымлівае карыстальніцкіх сакрэтаў.

Кампанія, у прыватнасці, заблакавала скампраметаваны акаўнт GitHub, адклікала скрадзены токен і павялічыла даўжыню кодаў, якія выкарыстоўваюцца ў лістах-запрашэннях і лістах для аднаўлення доступу, з шасці да дзесяці сімвалаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула