БЕЛ Ł РУС

Кушнер анансаваў найбольшы за час вайны абмен ваеннапалоннымі

26.11.2026 / 07:58

Nashaniva.com

Дадому могуць вярнуцца тысячы людзей.

Фота: Каардынацыйны штаб па абмене ваеннапалоннымі

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША анансаваў у бліжэйшы час найбуйнейшы з пачатку вайны абмен палоннымі паміж Расіяй і Украінай. Ён павінен адбыцца напярэдадні зімовых святаў. Пра гэта Джарэд Кушнер заявіў генеральнаму дырэктару медыягрупы Axel Springer Маціясу Дэпфнеру ў падкасце MD Meets, піша «Украінская праўда».

«Мэтай трохбаковай сустрэчы было перш за ўсё высветліць, ці зможам мы правесці вялікі гуманітарны абмен палоннымі, які адбудзецца вельмі хутка, напярэдадні святаў, і стане найбуйнейшым абменам за ўвесь час вайны», — сказаў ён.

Таксама Кушнер заявіў, што ў выніку гэтага абмену «тысячы людзей змогуць вярнуцца дадому да сваіх сем'яў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула