БЕЛ Ł РУС

Трамп і Рутэ абмеркавалі Расію і Украіну

26.11.2026 / 08:18

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ ў сумеснай заяве пасля сустрэчы ў Фларыдзе папярэдзілі Расію аб недапушчальнасці пашырэння канфлікту ва Украіне, піша Reuters

Фота: Win McNamee/Getty Images

Канфлікт ва Украіне і вайна супраць Ірана сталі асноўнымі тэмамі перамоваў, адзначаецца ў заяве. Аднак у ёй не ўдакладняецца, што менавіта абмяркоўвалася ў кантэксце Тэгерана. Таксама гаворка ішла пра павелічэнне выдаткаў на абарону і інвестыцый з боку ЗША і НАТА.

«Мы таксама абмеркавалі, наколькі важна, каб Расія пазбягала любых дзеянняў — наўмысных ці ненаўмысных, — якія маглі б прывесці да пашырэння канфлікту, а таксама важнасць як мага хутчэйшага дасягнення мірнага ўрэгулявання канфлікту», — гаворыцца ў заяве.

Амерыканскі лідар у пачатку лістапада заявіў, што Украіна і Расія «стаміліся ад канфлікту», а ход перамоваў ацаніў як «нармальны».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула