У Егіпце больш за 30 чалавек загінулі ў выніку пажару пасля аварыі на дарозе
На дарозе каля Каіра ўспыхнуў бензавоз.
Фота: Fareed Kotb/Anadolu via Getty Images
31 чалавек загінуў, яшчэ 21 пацярпеў у выніку пажару, які ўспыхнуў пасля аварыі з удзелам бензавоза на ажыўленай аўтамагістралі на поўначы Каіра, піша Бі-бі-сі.
Бензавоз перакуліўся і загарэўся ў раёне Эль-Варак. Пасля гэтага агонь перакінуўся на некалькі аўтамабіляў, якія знаходзіліся паблізу. Прычына ўзгарання пакуль невядомая.
За апошнія гады ў Егіпце адбылося некалькі буйных пажараў, якія прывялі да шматлікіх ахвяр. Распаўсюджанасць нефармальнай жылой забудовы і зношаная інфраструктура павялічваюць рызыку падобных здарэнняў.