Маск заявіў, што кожнае дзіця ў ЗША атрымае па дзве акцыі кампаніі SpaceX
Першую ўжо ў снежні.
Фота: Susan Walsh / AP
Прадпрымальнік-мільярдэр Ілан Маск заявіў, што кожнае дзіця ў ЗША атрымае па дзве акцыі кампаніі SpaceX.
«Кожнае дзіця ў Амерыцы атрымае дзве акцыі SpaceX: адну ад кампаніі і адну асабіста ад мяне», — напісаў ён у сацыяльнай сетцы X.
У іншым допісе Маск удакладніў тэрміны перадачы акцый: акцыю ад SpaceX дзеці атрымаюць у снежні 2026 года, а акцыю з яго асабістага пакета — у чэрвені 2027 года, пасля заканчэння перыяду забароны на продаж акцый (lock-up).
Зараза адна акцыя SpaceX каштуе 127 даляраў.