БЕЛ Ł РУС

Кушнер абвінаваціў Украіну ў зацягванні перамоваў

26.11.2026 / 11:33

Nashaniva.com

Паводле яго слоў, працэс быў адкінуты назад пасля атакі на рэзідэнцыю кіраўніка Крамля.

Джарэд Кушнер. Фота: Ryan Murphy / Getty Images 

Джарэд Кушнер расказаў, як прасоўваліся перамовы паміж Масквой і Кіевам на працягу апошняга года. Гаворка ішла пра перыяд да яго вераснёўскіх сустрэч з кіраўніком Крамля Уладзімірам Пуціным і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на інтэрв'ю Кушнера ў падкасце MD Meets.

«Мяне папрасілі заняцца гэтым каля года таму. І прыкладна ў лістападзе мы пачалі дасягаць пэўнага прагрэсу і ўзяліся за працу. Потым, у канцы снежня, адбылася атака ўкраінцаў на рэзідэнцыю Пуціна, якая, на маю думку, адкінула яго назад», — расказаў Кушнер.

З лютага па верасень бакі пастаянна падтрымлівалі сувязь. Аднак у ЗША не заўважылі істотнай гнуткасці або гатоўнасці абодвух бакоў шукаць агульныя падыходы.

Тэрытарыяльнае пытанне — галоўная перашкода

Яго спыталі, ці сапраўды расійскі кіраўнік імкнецца да міру і заканчэння вайны. Кушнер адказаў станоўча, але падкрэсліў, што найбольшай перашкодай застаецца тэрытарыяльнае пытанне.

«Я б сказаў, што так, я сапраўды лічу, што тое, пра што ён гаворыць, — гэта мір. Але, думаю, заўсёды ўзнікае пытанне: на якіх умовах? І ці ёсць спосаб узгадніць тое, чаго хоча ён, з тым, чаго хоча прэзідэнт Зяленскі, а таксама з тым, чаго хочуць еўрапейцы?.. І, паводле маіх адчуванняў, пасля шматлікіх гадзін размоў з прэзідэнтам Пуціным і расійскай камандай, тэрытарыяльнае пытанне цяпер зайшло ў пэўны тупік», — адзначыў Кушнер.

Таксама падчас размовы ён адкінуў абвінавачванні ў тым, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп цісне на Зяленскага або ўкраінцаў. Як запэўніў спецпасланнік, амерыканцы выконваюць ролю «перамоўшчыкаў», а для Украіны, наадварот, з'яўляюцца памочнікам і найбуйнейшым «донарам» у гэтай вайне.

Чытайце таксама:

Кушнер назваў Пуціна «гістарычнай асобай»

Кушнер анансаваў найбольшы за час вайны абмен ваеннапалоннымі

Кушнер назваў «галоўны прыз» у перамовах па Украіне

Зяленскі: Кушнер і Уіткаф хочуць, каб мірнае пагадненне было заключана яшчэ да студзеня

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА

Каментары да артыкула