БЕЛ Ł РУС

У Мінску на праспекце Пераможцаў масава ўцяпляюць дрэвы

26.11.2026 / 13:12

Nashaniva.com

Выкарыстоўваюць прыродныя матэрыялы.

Работы праводзяць, каб абараніць расліны ад холаду і супрацьгалалёдных рэагентаў. Такую карціну заўважыла Tochka.by на праспекце Пераможцаў.

Выкарыстоўваюць прыродныя матэрыялы. Атрымліваецца, што своеасаблівая коўдра выконвае практычную функцыю і адначасова становіцца элементам гарадскога дэкору.

Як правіла, для гэтага выкарыстоўваюць трыснёг — натуральны матэрыял, які прапускае паветра і мае падвойную функцыю: дэкаратыўную і ахоўную.

Летась такім чынам закрывалі дрэвы на праспекце Незалежнасці.

Акрамя таго, некаторыя дрэвы і кусты абгортваюць спанбондам. Шматгадовыя расліны абразаюць, абганяюць і накрываюць яловым лапнікам: такое ўкрыццё дапамагае ім не вымерзнуць.

Для ўпрыгожвання цэнтральных вуліц Мінска ў дэкаратыўных кашпо размяшчаюць кампазіцыі з іглічных раслін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула