БЕЛ Ł РУС

У адной са школ знайшлі 10 вёдраў дэсертнай пасты

26.11.2026 / 15:58

Nashaniva.com

На Гродзеншчыне праверылі 93 школы, парушэнні знайшлі ў 86, паведамляе пракуратура.

У адных школах захоўваліся прадукты са скончаным тэрмінам прыдатнасці, у іншых супрацоўнікі харчаблокаў забіралі ежу або выкідвалі яе ў закрытых упакоўках.

Напрыклад, у адной са школ Воранаўскага раёна ў харчаблоку захоўвалі 12 літраў соку, тэрмін прыдатнасці якога скончыўся яшчэ ў 2025 годзе.

У дзвюх школах Гродна супрацоўнікі сталовых забіралі прадукты сабе. Сярод асабістых рэчаў работнікаў і ў шафах для іх захоўвання знайшлі яйкі, сыр, яблычны сок, смятану і раслінны алей.

Яшчэ адну знаходку выявілі ў кантэйнеры для ўтылізацыі адкідаў на тэрыторыі адной са школ: там ляжалі 10 вёдраў дэсертнай пасты і 20 кілаграмаў напою «Восеньскі» ў неадкрытай упакоўцы вытворцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула