БЕЛ Ł РУС

Работнік бібліятэкі з Глыбокага з досведам забойства запісаўся ў расійскае войска. Першае ж баявое заданне стала фатальным

27.11.2026 / 09:00

Nashaniva.com

Аляксей «Беларус» Пашковіч з вёскі Ламашы Глыбоцкага раёна застаўся недзе ва ўкраінскіх стэпах.

43‑гадовы беларус Аляксей Пашковіч, які наняўся наводчыкам 19‑га танкавага палка 67‑й мотастралковай дывізіі расійскай арміі, знік у сваім першым баявым выхадзе 5 лістапада 2026 года.

Найміт з пазыўным «Беларус» ужо прызнаны сваёй часцю зніклым без вестак. У абсалютнай большасці выпадкаў гэта азначае смерць. 

Целы сваіх загінулых расіяне не выцягваюць, бо гэта небяспечна. 

Адпаведна, знайсці цела Пашковіча можна будзе толькі пры збегу двух фактараў — калі расіяне зоймуць тэрыторыю, на якой яно ляжыць, і калі да гэтага часу яго яшчэ можна будзе ідэнтыфікаваць. 

Аляксей Пашковіч нарадзіўся ў 1983 годзе ў вёсцы Ламашы Глыбоцкага раёну. 

Вельмі маладым трапіў у крымінальныя прыгоды: паводле звестак Belpol, у 2003 годзе збіў чалавека, чым зарабіў першую судзімасць, а ў 2004 — збіў іншага, пры гэтым той ад атрыманых траўм памёр. 

Пашковіч атрымаў 10 гадоў калоніі. Па вызваленні ўладкаваўся ў Полацкую раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула