БЕЛ Ł РУС

У Кіеве на запыт Польшчы затрымлівалі беларускага добраахвотніка

26.11.2026 / 16:36

Nashaniva.com

Грамадзяніна Беларусі затрымлівалі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення разведкі з сілавой падтрымкай Корпуса аператыўна-раптоўнага дзеяння Нацыянальнай паліцыі (КАРД). У Польшчы беларускага добраахвотніка падазраюць у дзейнасці на карысць замежнай разведкі і падрыўных дзеяннях, піша «Радыё Свабода».

Беларуса затрымлівалі з сілавой падтрымкай Корпуса аператыўна-раптоўнага дзеяння Нацыянальнай паліцыі (КАРД). Ілюстрацыйнае фота

Як стала вядома «Радыё Свабода» з інфармаваных крыніц, беларуса затрымалі 16 лістапада, але праз два дні вызвалілі, бо суд адмовіў пракурорам у яго арышце для экстрадыцыі. Але гэтае рашэнне яшчэ не азначае, што Украіна адмовіла Польшчы ў экстрадыцыі грамадзяніна Беларусі ў Польшчу.

Што вядома пра беларуса

Гэты грамадзянін Беларусі праходзіць вайсковую службу ва Узброеных сілах Украіны, мае баявы досвед і адзнакі за службу, быў паранены. Ва Украіне ён жыве стала, мае сям’ю. У вайсковай часці беларусу далі пазітыўную характарыстыку, адзін з вайскоўцаў, маёр юстыцыі, прапанаваў суду сваю заруку за яго. Але такая мера не ўплывае на рашэнне аб экстрадыцыйным арышце. На момант затрымання беларуса ўкраінскія пракуроры яшчэ не мелі афіцыйнага звароту Польшчы аб яго экстрадыцыі, але паспелі праінфармаваць польскі бок аб затрыманні.

Беларускага грамадзяніна затрымалі на падставе «чырвонай» карткі Інтэрпала, выдадзенай у сакавіку 2025 года. У той жа час у польскіх і ўкраінскіх матэрыялах справы не супала дата нараджэння затрыманага. Імя затрыманага высветліць не ўдалося.

У чым яго абвінавачвае Польшча

У Польшчы грамадзяніну Беларусі інкрымінуюць артыкул 258 § 1 («удзел у дзейнасці іншаземнай разведвальнай службы»), артыкул 130 § 7 у спалучэнні з артыкулам 65 § 1 і артыкулам 12 § 1 («падрыўныя дзеянні і сабатаж») Крымінальнага кодэкса Польшчы. Ордар на арышт у жніўні 2024 года выдаў раённы суд Уроцлава, а ў снежні таго ж года — акруговы суд Уроцлава. Дэталяў аб канкрэтных дзеяннях беларуса ў адкрытых крыніцах знайсці не ўдалося.

Якія справы расследуюць ва Уроцлаве

Вядома, што ў 2024—2026 гадах праваахоўныя органы Уроцлава расследавалі шэраг гучных спраў паводле артыкулаў, якія інкрымінавалі і затрыманаму цяпер у Кіеве беларусу. Сярод іх:

Чытайце таксама:

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

Беларусы ўдзельнічалі ў аперацыі «Вівальдзі». Іх падраздзяленне ўзяло 20 палонных і знішчыла больш за сто байцоў праціўніка

«Шаўрон можна зняць толькі з майго халоднага цела». Добраахвотнік «Соня» — пра тое, чаму вайна для яго стала надзеяй

Беларускі добраахвотнік Жэрар расказаў сваю версію справы, якую завялі на яго ва Украіне

Каментары да артыкула