Балгарыю ўгаварылі далучыцца да фінансавай падтрымкі Украіны ў 2027 годзе
Балгарыя гатовая далучыцца да новага крэдыту Еўрасаюза для Украіны на 45 мільярдаў еўра ў 2027 годзе, але толькі да яго невайсковай часткі аб’ёмам 20 мільярдаў еўра. Пра гэта 26 лістапада перад пачаткам пазачарговага пасяджэння Еўрапейскай рады заявіў прэм’ер-міністр Балгарыі Румен Радзеў.
Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits
Па словах Румена Радзева, Балгарыя гатовая ўдзельнічаць у бюджэтнай падтрымцы Украіны, але не ў фінансаванні яе вайсковых патрэб. Прапанаваны крэдыт ён падзяліў на дзве часткі: 25 мільярдаў еўра на абарону і 20 мільярдаў еўра на невайсковую, бюджэтную падтрымку. Балгарыя мае намер удзельнічаць толькі ў фінансаванні другой часткі.
Радзеў таксама адзначыў, што ва Украіне жывуць каля 300 тысяч балгараў, і выказаў пажаданне, каб дапамогу ад яго краіны мэтава сканцэнтравалі ў рэгіёнах іх пражывання.
«Мы зробім свой унёсак. Але ніякіх грошай ад Балгарыі на зброю. Ніякіх грошай на вайну ва Украіне», — падкрэсліў прэм’ер.
18 лістапада Еўракамісія прапанавала выдзеліць Украіне дадатковы крэдыт на 45 мільярдаў еўра ў 2027 годзе. З гэтай сумы 25 мільярдаў плануецца накіраваць на абарону, а 20 мільярдаў — на бюджэтную падтрымку.
Еўракамісія разлічвае, што ў фінансаванні крэдыту возьмуць удзел усе 27 дзяржаў Еўрасаюза. Але згоды на гэта ад Венгрыі, Славакіі і Чэхіі пакуль не атрымалі.
Чытайце таксама:
Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну
У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі
Балгарыя абвясціла пра выхад з «кааліцыі ахвочых», якая падтрымлівае Украіну