У Магілёве абрабавалі банк
Сёння каля 17:55 мужчына, пагражаючы прадметам, падобным да пісталета, у адным з банкаўскіх аддзяленняў завалодаў грашыма на суму, эквівалентную прыкладна 8 тысячам рублёў, пасля чаго ўцёк, паведаміла прэс-служба МУС.
Фота: МУС
На тэрыторыі Магілёўскай вобласці ўвялі спецыяльныя планы па вышуку нападніка.
Сітуацыя знаходзіцца на асабістым кантролі міністра ўнутраных спраў. На месца здарэння накіравалі супрацоўнікаў падраздзяленняў крымінальнай міліцыі цэнтральнага апарату МУС.