У Мінску гарэла станцыя тэхнічнага абслугоўвання
У Мінску на вуліцы Глаголева загарэлася станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. На месцы здарэння працавалі сем адзінак тэхнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Скрыншот з відэа
Двое мужчын з апёкамі самастойна звярнуліся па дапамогу да брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, якая прыбыла на месца пажару. Абодвух шпіталізавалі. Унутры рамонтных боксаў пашкоджаныя два легкавыя аўтамабілі.
Пажар ліквідаваны. Ратавальнікі працягваюць праліваць канструкцыі вадой і разбіраць іх. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.