БЕЛ Ł РУС

«Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы такое пра Гітлера». Зяленскі пракаментаваў словы Трампа пра Пуціна

27.11.2026 / 07:57

Nashaniva.com

«Ён не можа быць сябрам. Проста не можа».

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў інтэрв’ю карэспандэнтцы Бі-бі-сі Сары Рэйнсфард, у якім, сярод іншага, пракаментаваў нядаўнія словы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра Уладзіміра Пуціна.

Сара Рэйнсфард спытала Зяленскага, што ён адчуў, калі ўбачыў фатаграфію Пуціна з Трампам і подпісам «Мой сябар», апублікаваную ў сацыяльных сетках кіраўніка Белага дома. На гэтым здымку расійскі і амерыканскі прэзідэнты паказаныя падчас нядаўняй сустрэчы ў Кітаі.

Фота, апублікаванае Трампам

«Безумоўна, гэта справа прэзідэнта ЗША, але… Гэта дзіўна. [Пуцін] — агрэсар і забойца. Ён прынёс фашызм у XXI стагоддзе. Ён не можа быць сябрам. Проста не можа. Гэта ўсё роўна што нехта сказаў бы падчас Другой сусветнай вайны, што Гітлер — добры сябар», — адказаў Зяленскі.

«Магчыма, у іх асабістыя адносіны і ўсё такое. Ён можа сказаць гэта без журналістаў, — працягнуў прэзідэнт Украіны. — Бо гэта вельмі балюча для сем’яў, якія страцілі сваіх дачок і сыноў. І яны разлічваюць на прэзідэнта ЗША. Мы разлічваем на нашы адносіны і на нашых саюзнікаў. Мы на гэта разлічваем! Як мы можам глядзець на забойцу, калі ЗША кажуць, што гэта добры сябар? Не, ён не сябар».

Чытайце таксама:

Трамп выставіў у сацсетцы ФОТЫ сяброў-дыктатараў і пераблытаў Ялту з Тэгеранам

Каментары да артыкула