БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што запатрабаваў ад Пуціна ў Кітаі спыніць «ваенную агрэсію» супраць Еўропы

27.11.2026 / 08:12

Nashaniva.com

«Я веру, што паміж Расіяй і Украінай удасца хутка заключыць пагадненне».

Фота: Win McNamee/Getty Images

Падчас сустрэчы ў кітайскім Шэньчжэне прэзідэнт ЗША Дональд Трамп папрасіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна адмовіцца ад агрэсіўных планаў у дачыненні да еўрапейскіх краін.

«Я прысвяціў шмат часу абмеркаванню таго, што хацеў бы бачыць спыненне прэзідэнтам Пуціным любой ваеннай агрэсіі на тэрыторыях па ўсёй Еўропе», — напісаў Трамп у сацыяльнай сетцы Truth Social.

Пра перамовы з Пуціным у Кітаі ўжо праінфармаваны генеральны сакратар NATO Марк Рутэ, запэўніў прэзідэнт ЗША ў той жа публікацыі.

«Я веру, што паміж Расіяй і Украінай удасца хутка заключыць пагадненне. Я цвёрда перакананы, што гэта цалкам магчыма. Спыненне [гібелі тысяч людзей] стала б велізарным дабром для ўсіх!» — дадаў Трамп.

Раней амерыканскі прэзідэнт называў кіраўніка Расіі «сябрам» і заяўляў, што той хоча «спыніць вайну з дапамогай дыпламатыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула