Крамы сталіцы абвясцілі зніжкі да 70 працэнтаў на выходныя і пятніцу
Традыцыйна вялікія зніжкі штотыдзень на пятніцу, суботу і нядзелю абвяшчаюць ЦУМ, ГУМ, універмаг «Беларусь», гандлёвы цэнтр «На Нямізе» і «Кірмаш», пішуць Мінск-навіны.
ЦУМ Мінск
З пятніцы па нядзелю дзейнічаюць зніжкі да 50% на адзенне для дзяцей і дарослых, ювелірныя ўпрыгажэнні, парфумерыю і касметыку; да 35% — на бытавую хімію; да 30% — на посуд, тканіны і тавары для творчасці; да 25% — на абутак для ўсёй сям’і, а таксама да 20% — на бытавую тэхніку.
Зніжкі распаўсюджваюцца на тавары коштам ад 9 BYN за адзінку або метр.
ГУМ
Ва ўнівермагу абвешчаныя зніжкі да 60% на асобны асартымент тавараў.
Гандлёвы цэнтр «На Нямізе» і ўнівермаг «Беларусь»
Штодня ва ўнівермагах дзейнічаюць зніжкі ад 5 да 70% на асобны асартымент тавараў у розных катэгорыях.
ГЦ «Кірмаш»
У выходныя ў краме прадугледжаныя зніжкі: да 55% — на парфумерыю і касметыку, да 50% — на жаночае адзенне і ювелірныя вырабы, да 40% — на хатні тэкстыль і складаную бытавую тэхніку, да 35% — на тавары для дома, кераміку, абутак, мужчынскае адзенне, бытавую тэхніку і галантарэю. да 30% — на бялізну і панчошна-шкарпэткавыя вырабы.
Сёння дзейнічаюць восеньскія зніжкі на асобны асартымент тавараў, а таксама зніжкі: ад 30% — на ювелірныя вырабы і сувеніры; ад 25% — на мужчынскае і жаночае адзенне, бялізну, дываны, галантарэю, мэблю і свяцільнікі; ад 20% — на абутак, шкарпэткі і панчохі, парфумерыю, касметыку, кераміку і тавары для дома; ад 15% — на канцылярскія тавары і дзіцячыя тавары.
Варта адзначыць, што гэтыя зніжкі не распаўсюджваюцца на вырабы коштам менш за пяць рублёў за адзінку, тавары са спецыяльнай цаной, а таксама на тыя, што ўдзельнічаюць у іншых акцыях універмага.