БЕЛ Ł РУС

Камера зафіксавала, як еўрапейскі лясны кот на Палессі выбіраецца на свет і азіраецца па баках ВІДЭА

27.11.2026 / 11:19

Nashaniva.com

«Паласаты прывід Палесся зноў у кадры! Лясны кот застаўся жыць у Нацыянальным парку «Прыпяцкі»», — паведаміў парк у сацсетках.

«10 кастрычніка фотапастка зноў зафіксавала еўрапейскага ляснога ката (Felis silvestris).

Новая кропка здымкі знаходзіцца ўсяго за чатыры кіламетры ад месца леташняй гістарычнай сустрэчы ў чэрвені 2025 года. Гэта звычайны паляўнічы ўчастак дарослага драпежніка. Звер ужо ў густой, пухнатай зімовай поўсці і ў выдатнай форме. Улічваючы выключную рэдкасць гэтага віду ў Беларусі, верагоднасць таго, што ў тым самым лесе, на адлегласці ўсяго чатырох кіламетраў, у аб’ектыў трапіў іншы дзікі кот падобнага целаскладу і з настолькі ідэнтычным малюнкам палос на целе і кольцаў на хвасце, вельмі малая.

Паводле папярэдняга аналізу, мы амаль на 98% упэўненыя, што гэта тая самая асобіна! Кот паспяхова перазімаваў і застаўся жыць на Палессі! Канчатковую выснову абвесцім пасля атрымання заключэння замежных экспертаў», — паведамляе Нацыянальны парк «Прыпяцкі» ў сваім інстаграме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула