БЕЛ Ł РУС

У Dana Mall з'явілася навагодняя інсталяцыя

27.11.2026 / 11:32

Nashaniva.com

Мінскія гандлёвыя цэнтры працягваюць рыхтавацца да Новага года і рабіць інсталяцыі. 

Следам за ГУМам і Galileo сваю святочную інсталяцыю паказаў Dana Mall — пляцоўка, ад якой штогод чакаюць маштабных і нестандартных дэкарацый, піша Onliner.by.

Сёлета ў атрыуме на першым паверсе паставілі вялікую фігуру беласнежнага казла, рогі якога стылізаваныя пад елкі. Вакол цэнтральнай фігуры разгарнулася цэлая серыя сцэн з жыцця лясных звяроў у невялікіх хатках і заснежаных дварах.

Сюжэтаў у інсталяцыі адразу некалькі. У адной з лакацый зубры разам з ваўком спрабуюць выпхнуць захраслыя ў гурбах снегу «Жыгулі».

У іншай разыгрываюцца сапраўдныя беларускія калядкі: да сям'і мядзведзяў, апранутых у нацыянальныя строі, прыйшлі добраапранутыя госці. Не абышлося і без перадсвяточнай мітусні: у суседняй хатцы заяц з вавёрачкай не паспяваюць скласці спісы навагодніх жаданняў.

Паглядзець на святочную інсталяцыю можна з сённяшняга дня. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула