БЕЛ Ł РУС

Самалёт Лукашэнкі вылецеў у Аман

27.11.2026 / 12:46

Nashaniva.com

Boeing 767‑32KER з рэгістрацыйным нумарам EW-001PB раніцай 26 лістапада вылецеў з Мінска і ўзяў курс на сталіцу Амана — Маскат.

Гэта адзін з двух самалётаў, якімі Аляксандр Лукашэнка карыстаецца падчас замежных візітаў, піша Reform.news.

Паводле звестак сэрвісу flightradar24.com, борт учора вылецеў з Мінска ў 6:49 раніцы UTC і прыбыў у Аман у 12:42 дня UTC. Ці быў на борце Аляксандр Лукашэнка — невядома. Яго прэс-служба пра замежны візіт нічога не паведамляла.

Раней міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў анансаваў замежную паездку Лукашэнкі.

«Потым будзе мерапрыемства па лініі АДКБ у Маскве, потым мы чакаем вельмі цікавую паездку прэзідэнта, шматпланавую і даволі такую разнастайную», — сказаў ён у эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Краін і дат міністр не назваў. 20 лістапада сам Лукашэнка ў віншаванні з нагоды Нацыянальнага дня Амана выказаў надзею на хуткую сустрэчу з султанам Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам.

Сёння стала вядома, што 1—3 снежня Лукашэнка наведае В'етнам з афіцыйным візітам.

Год таму Лукашэнка прыляцеў у Аман амаль у той жа дзень — увечары 28 лістапада 2025 года, пасля візіту ў М'янму. Потым накіраваўся ў Алжыр.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула