БЕЛ Ł РУС

Revolut пачаў блакаваць карткі кліентаў праз «інцыдэнт бяспекі» ў адной з плацежных кампаній

27.11.2026 / 12:56

Nashaniva.com

Пра якую менавіта плацежную кампанію ідзе гаворка, невядома.

Фота: yahoo.com

Суразмоўцы «Медузы» атрымалі ліст ад Revolut, у якім гаворыцца, што кампанія атрымала паведамленне пра «інцыдэнт бяспекі» ў плацежнай кампаніі, якая абслугоўвае прадаўцоў, у якіх кліенты аплачвалі пакупкі карткай.

«Паколькі там выкарыстоўвалася ваша картка, некаторыя яе даныя маглі быць скампраметаваныя. Ваш рахунак Revolut застаецца цалкам у бяспецы. Аднак у якасці строгай меры засцярогі для абароны вашага рахунку мы заблакавалі (анулявалі) вашу картку», — гаворыцца ў лісце.

Пра якую менавіта плацежную кампанію ідзе гаворка, невядома. У службе падтрымкі Revolut заявілі, што не могуць паведаміць гэта з меркаванняў бяспекі і прыватнасці. Там запэўнілі, што «інцыдэнт адбыўся па-за межамі Revolut — уласныя сістэмы Revolut ніякім чынам не былі ўзламаныя».

Некаторыя карыстальнікі заўважалі блакіроўку картак, калі спрабавалі расплаціцца і плацеж не праходзіў. Іншыя атрымлівалі апавяшчэнні ад Revolut на тэлефон.

У аднаго з карыстальнікаў з французскім рахункам Revolut картка знікла з мабільнага кашалька Wallet. З такімі ж праблемамі сутыкнуліся карыстальнікі і ў іншых еўрапейскіх краінах — напрыклад, у Венгрыі.

Пасля блакіроўкі ў дадатку можна замовіць новую картку. Яе дастаўка будзе бясплатнай (звычайна яна каштуе ад 7 да 20 еўра ў залежнасці ад тэрміновасці).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула