БЕЛ Ł РУС

Новая схема: махляры прапануюць беларусам забраніраваць «прыгожыя» даты ў загсе на 2027 год

27.11.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Як працуе схема?

Фота: Гродзенская праўда

У кіберзлачынцаў з'явілася новая схема падману: яны прапануюць беларусам забраніраваць «прыгожыя» даты, зручны час і канкрэтную залу для рэгістрацыі шлюбу ў загсе на 2027 год. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «ІнфаІнспекцыя».

Схема працуе наступным чынам: махляры выдаюць сябе за супрацоўнікаў загса і абяцаюць аформіць браніраванне за асобную плату. Пасля пераводу грошай (на асабістую картку або па спасылцы) чалавеку дасылаюць фальшывае пацвярджэнне запісу. Насамрэч ніякага браніравання не адбываецца, а «прадавец» знікае разам з грашыма.

Нагадаем, аддзелы загса выканкамаў у Беларусі не прадаюць даты праз месенджары і не прымаюць аплату на банкаўскія карткі фізічных асоб або па спасылках.

Раней мы пісалі, што на кіберзлачынствы сёлета прыпадае 30% ад агульнай колькасці злачынстваў. Пры гэтым сярэднюю суму грошай, выкрадзеных у кампаній з дапамогай махлярскай схемы Fake Boss, ацанілі ў 20 тысяч рублёў. Таксама мы расказвалі, якія фішынгавыя лісты беларусы адкрываюць найчасцей.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула