БЕЛ Ł РУС

Андрэй Пачобут атрымаў прэмію Еўрапейскай платформы памяці і сумлення

27.11.2026 / 13:54

Nashaniva.com

Гродзенскі журналіст, былы палітвязень Андрэй Пачобут атрымаў прэмію за грамадзянскую мужнасць, незалежную журналістыку і абарону гістарычнай праўды. Цырымонія адбылася 26 лістапада ў Музеі Варшаўскага паўстання, піша БАЖ.

Фота з фэйсбука Андрэя Пачобута

«Памяць і гісторыя — гэта тое, што вызначае нашу ідэнтычнасць. Ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што сённяшняя цырымонія адбываецца ў Музеі Варшаўскага паўстання. Хоць паўстанне скончылася паразаю, на яго падмурку была пабудаваная вольная Польшча. І гэтая гісторыя паказвае, што раней ці пазней кожны рэжым прайграе», — сказаў Пачобут у сваёй прамове.

Прэмія Еўрапейскай платформы памяці і сумлення — міжнародная ўзнагарода, якую прысуджаюць за грамадзянскую мужнасць, супраціў таталітарызму, абарону правоў чалавека, дэмакратыі і гістарычнай праўды.

Рашэнне аб прысуджэнні сёлетняй прэміі Андрэю Пачобуту было прынята ў верасні падчас сустрэчы 70 арганізацый-членаў «Платформы» ў Празе. Абранне Пачобута стала сімвалам прызнання «чалавека, чыя адданасць праўдзе і свабодзе заставалася нязменнай, нягледзячы на асабістыя страты».

«Журналіцская дзейнасць Пачобута неаднаразова прыводзіла яго да канфліктаў з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі. Ён сутыкнуўся з пераследам, запалохваннем, арыштамі, ператрусамі і канфіскацыяй маёмасці, перш чым быў зняволены па шэрагу палітычна матываваных спраў», — гаворыцца ў рашэнні аб прысуджэнні ўзнагароды.

Раней гэтую прэмію ўжо атрымлівалі Аляксей Навальны і Алег Навальны, Святлана Ціханоўская, асацыяцыя «Мемарыял» і Уладзімір Кара-Мурза, а ў мінулым годзе — праваабаронца Ірына Даніловіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула