БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрымалі праграміста, які падпаліў дошку аб'яў ля пад'езда

28.11.2026 / 13:39

Nashaniva.com

Проста вырашыў паглядзець, як гараць аб'явы.

Скрыншот відэа

На лінію 102 звярнулася мінчанка, якая паведаміла, што невядомы мужчына падпаліў дошку аб'яў на пад'ездзе суседняга дома.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага. Ім быў 25‑гадовы мінcкі праграміст, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Мужчына расказаў аператыўнікам, што выйшаў з пад'езда пакурыць. У гэты час у яго ўзнікла жаданне падпаліць папяровыя аб'явы на інфармацыйным стэндзе, каб паглядзець, як яны гараць.

Цікава, што неабыякавая суседка не толькі аператыўна паведаміла пра здарэнне ў міліцыю, але і зняла дзеянні на камеру мабільніка. Відэа пасля дапамагло знайсці хулігана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула