У Беларусі заблакавалі Faceit
Гульнявую платформу ўнеслі ў рэестр інтэрнэт-рэсурсаў з абмежаваным доступам.
Геймеры скардзяцца, што не могуць адкрыць сайт і запусціць антычытарскую праграму. Замест гэтага з'яўляецца апавяшчэнне аб абмежаванні доступу.
Афіцыйных каментароў з нагоды блакіроўкі пакуль не паступала.
Faceit — анлайн-платформа для кіберспорту, найперш вядомая сярод гульцоў у Counter-Strike 2 (CS2).
Яна дазваляе гуляць у спаборніцкія матчы з іншымі гульцамі, павышаць свой рэйтынг і ўдзельнічаць у турнірах.