У Мінску паказалі першы беларускі фільм пра бокс — у ім зняліся чэмпіёны свету
26 лістапада ў кінатэатры «Масква» прайшла прэм'ера кароткаметражкі «Быць байцом», якую стваральнікі прэзентуюць як першы беларускі файт-фільм. Яго працягласць усяго 13 хвілін.
Да гучнага статусу падкапацца складана: у даўным-даўно папулярным ва ўсім свеце жанры баксёрскай драмы ніхто з нашых рэжысёраў сапраўды сябе дагэтуль не спрабаваў, піша Onliner.by.
На ідэю карціны 23‑гадовага Марка Верамейчыка натхніла ў тым ліку і ўласнае спартыўнае мінулае. Дзіцем ён каля дзесяці гадоў займаўся муай-тай у вядомым сталічным клубе адзінаборстваў «Чынук» на праспекце Машэрава.
Праз гады Марк вярнуўся туды ўжо ў якасці рэжысёра: большасць сцэн «Быць байцом» было знята проста ў яго баксёрскай альма-матар.
Фільм адметны яшчэ і тым, што досыць прыкметныя ролі ў ім выканалі сапраўдныя байцы — шматразовы чэмпіён Беларусі і свету па кікбоксінгу і муай-тай Юрый Сацук, а таксама шматразовая чэмпіёнка Беларусі і свету па муай-тай Алена Ляшкевіч (у спартсменкі вельмі цікавая роля-сюрпрыз — па сутнасці, самой сябе). Галоўнага героя сыграў акцёр Ягор Каржанаў, у якога, зрэшты, таксама ёсць даўні досвед заняткаў барацьбой.
Да беларускай прэм'еры фільм паспеў засвяціцца на кінафестывалях у ЗША, Вялікабрытаніі, Бразіліі, Індыі і Расіі.

«Быць байцом» — цалкам класічная гісторыя пра ганарлівага маладога баксёра, які, убачыўшы, што ў яго трэнера з'явіўся новы ўлюбёнец, выклікае таго на начны бой. Зразумела, паводле законаў жанру хлопец разам з сінякамі атрымае яшчэ і пару каштоўных жыццёвых урокаў.
Фільм ідзе ўсяго 13 хвілін — зроблены ён у якасці гэткага тызера поўнага метра, які плануецца. Бонусам на прэм'еры паказалі міні-дакументалку «Цана быць байцом» — нешта накшталт сумесі здымачнага закулісся і гісторыі самога рэжысёра.
Рэжысёр фільма Марк Верамейчык
Хто наогул такі Марк Верамейчык і што ён зняў да гэтага?
Малады талент з Мар'інай Горкі мільгае ў інфаполі ўжо некалькі гадоў, прычым яшчэ з падлеткавага веку. У 12 гадоў Марк пачаў здымаць у вёсцы ў бабулі кароткія скетчы — некаторыя з іх, дарэчы, у свой час трапілі нават у эфір «Вячэрняга Урганта».
У 18 хлопец, у якога за плячыма былі толькі падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў Акадэмію мастацтваў, на свае грошы ініцыяваў здымкі падлеткавай трагікамедыі «Зубрыла» — гэты фільм у выніку нават выйшаў у кінатэатральны пракат.