БЕЛ Ł РУС

Хакеры ўзламалі воблачную платформу ВПС ЗША

27.11.2026 / 15:38

Nashaniva.com

Створаная ў 2017 годзе платформа аб’ядноўвае рэсурсы Microsoft, Amazon, Oracle і Alphabet і забяспечвае працу мноства сістэм.

Будынак Пентагона, фота: Hisham Ibrahim / Getty Images

Хакеры здзейснілі ўзлом найбуйнейшай воблачнай платформы ВПС ЗША — Cloud One. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на тры крыніцы.

Створаная ў 2017 годзе платформа аб’ядноўвае рэсурсы Microsoft, Amazon, Oracle і Alphabet і забяспечвае працу мноства сістэм. Сярод іх — сэрвіс, які збірае даныя з радараў СПА па ўсёй Паўночнай Амерыцы, а таксама ваенная сістэма ўліку бомбаў і ракет больш чым на 200 ваенных аб’ектах ЗША па ўсім свеце.

Акрамя таго, на гэтай платформе працуюць сістэмы кіравання данымі пра асабовы склад, налічэння грашовага забеспячэння вайскоўцам, а таксама лагістыкі і тэхнічнага абслугоўвання, піша Reuters.

Узлом выявілі каля месяца таму, калі платформа праходзіла мадэрнізацыю. Ён прывёў да збою ў працы «воблака».

Мяркуецца, што ўзлом стаў магчымым праз уразлівасць у праграмным забеспячэнні. Ці былі пры гэтым скрадзеныя якія-небудзь даныя, невядома. Асобы хакераў таксама не высветленыя.

Пакуль ніводная хакерская групоўка не ўзяла на сябе адказнасць за гэты ўзлом.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула