БЕЛ Ł РУС

Надзея Ясмінска напісала зімовую казку «Падарожжа ў Новы год»

27.11.2026 / 15:44

Nashaniva.com

У выдавецтве «Папуры» выйшла новая кніга для дзяцей ад 5 гадоў аўтарства Надзеі Ясмінскай. «Падарожжа ў Новы год» — гэта казка, што апавядае пра звычаі святкавання Новага году ў розных кутках свету, піша bellit.info.

Праілюстравала кнігу мастачка Ганна Настасся Новік.

«Што будзе, калі ў навагоднюю ноч стары гадзіннік раптам чхне, а з цыферблата вызірне сапраўдны Гадзіннікавы Гном? Для Юркі гэта стане пачаткам вандроўкі праз краіны і кантыненты. Разам з новым сябрам ён абляціць увесь свет і даведаецца, што Новы год ва ўсім свеце бывае вельмі розным — але ўсюды яго чакаюць з надзеяй і радасцю. Прыслухайся! Здаецца, недзе там прагучаў чароўна БОМ…» — заклікае да чытання анатацыя.

Навінка ўжо прадаецца ў менскіх кнігарнях і на маркетплэйсах: Параграф 45, Oz.by, Кніжная шафа, Акадэмкніга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула