БЕЛ Ł РУС

У Інсбруку неабыякавы беларус падставіў нагу, каб чужы груз вагой некалькі сотняў кілаграмаў не зваліўся на зямлю

27.11.2026 / 16:10

Nashaniva.com

50‑гадовы мужчына шпіталізаваны.

Інсбрук. Фота: wikimedia.org

У чацвер раніцай, 26 лістапада, у аўстрыйскім Інсбруку 50‑гадовы беларус атрымаў цяжкія траўмы падчас разгрузкі грузавіка. Пра гэта паведамляе выданне Tiroler Tageszeitung.

22‑гадовы аўстрыец разгружаў грузавік вілачным пагрузчыкам. Груз вагой у некалькі сотняў кілаграмаў пачаў падаць з вілаў.

Беларус, які быў побач, паспрабаваў утрымаць яго, але нага аказалася відавочна слабейшай за груз.

Мужчыну забралі ў клініку Інсбрука.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула