БЕЛ Ł РУС

У Германіі беларускі дальнабойшчык на фуры падмяў пад сябе легкавік

27.11.2026 / 17:12

Nashaniva.com

На аўтабане A8 у раёне Эльхінгена ў Германіі 26 лістапада 2026 года адбылося ДТЗ з удзелам беларускага дальнабойшчыка.

Аўтабан 8. Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

31‑гадовы кіроўца грузавіка выязджаў з паркоўкі на аўтабан у кірунку Штутгарта і не заўважыў легкавы аўтамабіль, які рухаўся па правай паласе. Машына захрасла пад грузавіком і яе працягнула яшчэ некалькі метраў, перш чым беларус затармазіў.

59‑гадовы кіроўца легкавога аўтамабіля атрымаў лёгкія траўмы. Ягоны пасажыр і кіроўца фуры не пацярпелі. Агульную шкоду ад аварыі ацанілі на 13 тысяч еўра.

На месца здарэння выклікалі пажарнікаў. Правую паласу аўтабану перакрылі на гадзіну, што прывяло да значных затораў.

У дачыненні да беларуса распачалі крымінальную справу паводле факта прычынення цялесных пашкоджанняў з неасцярожнасці.

Чытайце таксама:

«Раніцай ён ужо нічога не памятае». Супрацоўніца польскай кампаніі паскардзілася на п'янства беларускіх дальнабойшчыкаў — тыя адказалі

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

«Пад маю адказнасць». Беларускі дальнабойшчык чатыры месяцы нелегальна ездзіў па Еўропе

Польшча ўнесла беларускага дальнабойшчыка ў спіс непажаданых замежнікаў. Ён нават пісаў прэзідэнту краіны

Каментары да артыкула