БЕЛ Ł РУС

19 ліпеня не будуць хадзіць электрычкі на Маладзечна

16.07.2010 / 10:50

ЯВ

Прычына — рамонт чыгуначных мастоў

19 ліпеня не будуць хадзіць электрычкі на Маладзечна. Гэта звязана з рамонтам чыгуначных мастоў паміж станцыямі Мінск-Пасажырскі і Ждановічы.

На час зняцця электрацягнікоў 19 ліпеня з 0.00 да 24.00 будзе забяспечана перавозка пасажыраў аўтобусамі ад станцыі метро «Каменная горка» да станцыі «Ждановічы».

19 ліпеня будуць унесены змены ў расклад аўтобусаў гарадскога маршрута № 44, якія прадугледжваюць іх рух з інтэрвалам 5 хвілін з 5.45 да 10.20 і з 16.30 да 21.00.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула