БЕЛ Ł РУС

«Белавія» адновіць чартары на курорты ў Туніс

27.11.2026 / 19:21

Nashaniva.com

Авіякампанія Belavia ў маі 2027 года адновіць чартарную праграму ў Туніс. Рэйсы з Мінска будуць выконвацца ў Энфіду, а таксама на востраў Джэрба.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Чартарныя палёты ў Энфіду пачнуцца 27 мая. У маі 2026 года Belavia аднавіла гэты кірунак пасля пяцігадовага перапынку. Энфіда — адзін з папулярных курортных рэгіёнаў Туніса на ўзбярэжжы Міжземнага мора.

Рэйсы на востраў Джэрба плануюць запусціць з 31 мая 2027 года. Іх будуць выконваць на самалётах Airbus A330—200 з перыядычнасцю раз на 9 або 12 начэй. Кансалідатарам рэйсаў стане турыстычны аператар «Інтэрсіці». Гэты кірунак Belavia планавала адкрыць яшчэ ў 2021 годзе.

Акрамя таго, з 29 студзеня 2027 года авіякампанія збіраецца аднавіць прамыя чартарныя рэйсы з Мінска ў Доху.

Чытайце таксама:

З Мінска можна будзе лётаць у Мумбаі і на Гоа

«Белавія» аднаўляе палёты ў Катар

З Беларусі стане лётаць больш самалётаў у Кітай

«Белавія» зможа купляць самалёты і запчасткі Boeing

Каментары да артыкула