БЕЛ Ł РУС

У Крэўскім замку знайшлі новыя фрэскі ФОТЫ

27.11.2026 / 22:36

Nashaniva.com

Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам Алега Дзярновіча разам з супрацоўнікамі «Белрэстаўрацыі» працягваюць раскопкі ўнутранай прасторы Княжацкай вежы, дзе завал у цокальным ярусе ўтварыўся яшчэ з часоў штурму замка войскамі князя Свідрыгайлы ў 1433 годзе, паведамляе Інстытут гісторыі НАНБ.

Фота: прэс-службы ІГ НАНБ

Паведамляецца, што толькі што быў знойдзены фрагмент крэўскага роспісу, які мае антрапаморфны характар — выяву часткі цела чалавека. Гэта рука чалавека, дакладней, яго далонь. Падобная знаходка — першая за час даследаванняў Крэўскага замка. Параметры выявы дазваляюць аднавіць памеры чалавечай фігуры, якая была выяўлена на фрэсцы.

Фота: прэс-службы ІГ НАНБ

Апроч таго, на фрагменце маюцца сляды зялёнага пігменту, рэдкага для роспісаў Крэўскага замка.

Крэўскія фрэскі пераважна маюць каларыстыку, якую называюць «колерамі зямлі» — гэта пігменты, якія можна здабыць у нас: чырвоная вохра, белы і чорны колеры. Звычайна фрагменты маюць геаметрычную арнаментацыю, у тым ліку меандр, які прыйшоў да нас праз Візантыю са старажытнай Грэцыі.

Чытайце таксама:

Нарожны камень, прыступкі ў вязніцу і «акно ў мінулае»: якія таямніцы адкрывае Крэўскі замак

У Крэўскім замку адкапалі «прыступкі Кейстута»

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў

Каментары да артыкула