БЕЛ Ł РУС

У Беларусі падкарэктуюць правілы выгулу сабак

27.11.2026 / 23:00

Nashaniva.com

Згодна з праектам пастановы Савета Міністраў «Аб мерах рэалізацыі Закона «Аб адказным абыходжанні з жывёламі», для выгулу большасці сабак будзе дастаткова павадка. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі.

Фота: pixabay.com

Мяркуецца, што наморднікі застануцца абавязковымі для сабак парод, уключаных у пералік тых, якія патрабуюць асаблівай адказнасці ўладальніка, а таксама для іх метысаў і гібрыдаў і небяспечных сабак.

Са слоў намесніцы начальніка ўпраўлення жыллёвай гаспадаркі Мінжылкамгаса Надзеі Сяўрук, здымаць з сабакі наморднік і адпускаць яго з павадка можна будзе толькі ў спецыяльна адведзеных месцах. На пляцоўках для выгулу гаспадары змогуць свабодна гуляць з гадаванцамі і займацца іх дрэсурай без павадка і напысніка.

Праект пастановы таксама вызначае месцы, дзе сабаку трэба будзе весці на кароткім павадку або трымаць на руках. Гэта тычыцца перасячэння праезнай часткі, ліфтаў, дапаможных памяшканняў жылых дамоў і інтэрнатаў, а таксама дзіцячых пляцовак.

У Мінжылкамгасе тлумачаць, што змякчэнне патрабаванняў да выкарыстання наморднікаў для большасці сабак накіраванае на камфорт жывёлін: без іх ім лягчэй дыхаць і падтрымліваць цеплаабмен, асабліва ўлетку. Новыя правілы павінны таксама гарантаваць бяспеку гадаванцаў і навакольных людзей.

Чытайце таксама:

Ці патрэбныя сабакам зімой боты? Адказвае кінолаг

Ліміт на колькасць хатніх жывёл у кватэрах збіраюцца адмяніць

У Віцебску знайшлі сабаку з адсечанымі лапамі. Гэта ўжо другі падобны выпадак за апошні тыдзень

У Ганцавіцкім раёне нейкі вылюдак адрэзаў сабаку лапы

Каментары да артыкула