БЕЛ Ł РУС

У ЕС назвалі лідара, які спазняецца на саміты і пакідае іх першым

28.11.2026 / 08:11

Nashaniva.com

Некаторыя спазненні гэты палітык тлумачыць станам здароўя.

Роберт Фіца на фота лідараў ЕС стаіць чацверты ў другім шэрагу. Фота: Brian Lawless/PA Images via Getty Images

Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца часта прыязджае на еўрапейскія саміты са спазненнем, з'язджае да іх заканчэння і пазбягае нефармальных размоў з іншымі лідарамі. Пра гэта пішуць EUobserver і Denník N са спасылкай на славацкіх і еўрапейскіх дыпламатаў.

Паводле суразмоўцаў EUobserver, іншыя нацыянальныя лідары часта не надаюць Фіцу ўвагі. Пакуль яны вядуць нефармальныя перамовы, славацкі прэм'ер аддае перавагу знаходзіцца ў асобным памяшканні для нацыянальнай дэлегацыі — «нацыянальным пакоі».

У якасці прыкладу выданні прыводзяць саміт Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Дубліне 12 лістапада. Многія ўдзельнікі прыехалі загадзя і пачалі размаўляць яшчэ да пачатку афіцыйнай праграмы.

Самалёт Фіцы, паводле звестак Denník N, вылецеў з Браціславы толькі ў 13:15, хоць саміт пачаўся ў 11:30. Затрымку прэм'ер патлумачыў журналістам на борце самалёта станам здароўя.

«Мне трэба было разабрацца з вокам, з якім у мяне ўзнікла праблема, таму мы вылецелі на некалькі гадзін пазней», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула