БЕЛ Ł РУС

На вайне з Украінай упершыню загінуў вайсковец, якому на пачатак канфлікту было 13 гадоў

28.11.2026 / 08:21

Nashaniva.com

Гэта першы вядомы выпадак гібелі вайскоўца, які нарадзіўся падчас прэзідэнцтва Дзмітрыя Мядзведзева (2008—2012).

На вайне з Украінай загінуў 18‑гадовы расіянін Даніл Курленя. Як паведамляе «Медыязона», гэта першы вядомы выпадак гібелі вайскоўца, які нарадзіўся падчас прэзідэнцтва Дзмітрыя Мядзведзева (2008-2012). Допіс у групе ў VK.com знайшоў тэлеграм-канал «Горюшко».

Курленя нарадзіўся 21 мая 2008 года — праз два тыдні пасля ўступлення Дзмітрыя Мядзведзева на пасаду прэзідэнта Расіі. 24 лютага 2022 года яму было 13 гадоў.

Гэта першы вядомы выпадак гібелі ва Украіне расійскага вайскоўца, які нарадзіўся падчас прэзідэнцтва Мядзведзева.

Сібірак жыў у горадзе Балотнае Новасібірскай вобласці. Як менавіта ён трапіў на вайну і дзе канкрэтна загінуў, невядома.

Афіцыйная дата гібелі юнака — 11 лістапада 2026 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула