Беларускі брэнд прысвяціў калекцыю адзення вядомым цукеркам
Натхненнем для дызайнераў сталі знаёмыя многім з дзяцінства ласункі.
Беларускі вытворца адзення Mark Formelle і кандытарская фабрыка «Камунарка» прэзентавалі сумесную святочную калекцыю па матывах знакамітых беларускіх цукерак. Натхненнем для дызайнераў сталі знаёмыя многім з дзяцінства ласункі, піша Onliner.by.
На світшотах і футболках можна ўбачыць выявы знаёмых многім з дзяцінства ласункаў: «Любімая Аленка», «Мішкі на паляне», «Сталічныя», «Грыльяж», «Чырвоны каптурок», «Чаромушкі», «Знічка» і «Снегіры». Дызайнеры абыгралі афармленне пазнавальных абгортак, ператварыўшы іх у прынты для адзення.
Лімітаваная калекцыя ўжо паступіла ў продаж.