БЕЛ Ł РУС

Памёр былы акцёр Віцебскага Коласаўскага тэатра Аляксандр Фралоў

28.11.2026 / 10:11

Nashaniva.com

Дзяцінства будучага акцёра было няпростым: ён выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Чашніках і Лепелі.

На 75‑м годзе жыцця памёр Аляксандр Піліпавіч Фралоў, які больш за 40 гадоў працаваў у Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа ў Віцебску, паведамляе тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».

Дзяцінства будучага акцёра было няпростым: ён выхоўваўся ў дзіцячых дамах у Чашніках і Лепелі, а школу заканчваў у Паставах. Пасля вучобы ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце трапіў па размеркаванні ў Коласаўскі тэатр, з якім звязаў большую частку свайго жыцця.

За дзесяцігоддзі працы Аляксандр Фралоў сыграў дзясяткі роляў у беларускай, рускай і замежнай драматургіі. Сярод найбольш вядомых спектакляў з яго ўдзелам — «Вішнёвы сад», «Жаніцьба», «Несцерка», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Залёты».

Развітанне з акторам адбудзецца ў нядзелю, 29 лістапада з 9:00 да 11:00 у рытуальнай зале Віцебскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі па адрасе: праспект Фрунзэ, 71.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула