БЕЛ Ł РУС

У ЗША збанкрутаваў найбуйнейшы за апошнія два гады банк

28.11.2026 / 12:43

Nashaniva.com

У ЗША закрылі United Fidelity Bank, які базаваўся ў штаце Індыяна.

Рэгулятары вызначылі, што банк, верагодна, не здольны выконваць свае абавязацельствы. Як піша Bloomberg, гэта стала найбуйнейшым банкаўскім банкруцтвам за апошнія два гады.

Федэральная карпарацыя страхавання дэпазітаў (FDIC) паведаміла, што ўсе дэпазіты і актывы United Fidelity Bank пагадзіўся прыняць банк First Citizens. Кіраўніком банка ў працэдуры ліквідацыі прызначаная FDIC.

United Fidelity Bank быў заснаваны ў 1914 годзе. Ён спецыялізаваўся на банкаўскім абслугоўванні фізічных асоб і бізнэсу, іпатэчным і камерцыйным крэдытаванні, ашчадных і бягучых рахунках, анлайн-банкінгу і пераводах праз Zelle.

Паводле звестак дзяржаўнага агенцтва ЗША, закрыццё United Fidelity каштавацьме Фонду страхавання дэпазітаў 1,83 млрд даляраў.

Гэта найбуйнейшае банкруцтва амерыканскага банка пасля закрыцця Republic First Bank у красавіку 2024 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула