БЕЛ Ł РУС

Латушка даў паказанні ў паліцыі Варшавы па справе аб пагрозах

28.11.2026 / 14:13

Nashaniva.com

Пагрозы, з ягоных слоў, «паступілі ад крымінальных элементаў з Беларусі».

Photo by Volha Shukaila SOPA Images LightRocket via Getty Images

Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка ў пятніцу даў паказанні ў паліцыі Варшавы ў якасці пацярпелага па справе аб пагрозах яго жыццю і здароўю. Пра гэта ён напісаў у сваім тэлеграм-канале

Ён паведаміў, што яго апыталі ў раённым упраўленні паліцыі Варшава II у сувязі з пагрозамі, якія «паступілі ад крымінальных элементаў з Беларусі».

Пагрозы былі зафіксаваныя з трох крыніц: дзве паступілі ад фізічных асоб, яшчэ адна была дасланая па электроннай пошце.

Зараз польскія пракуратуры расследуюць сем крымінальных спраў у сувязі з пагрозамі на адрас Паўла Латушкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула