«Арсенал» і «Слуцк» згуляюць пераходныя матчы
Сёння вызначыўся прадстаўнік вышэйшай лігі, які згуляе ў пераходных матчах за права згуляць у наступным сезоне ў элітным дывізіёне.
Фота: football.by
Ім стаў дзяржынскі «Арсенал», які завяршыў сезон на 14‑м месцы. Дзяржынскі клуб сёння прайграў у гасцях «Віцебску» 1:4.
Спаборнікам «Арсенала» стане «Слуцк», які заняў трэцяе месца ў першай лізе. Год таму «Слуцк» гуляў у вышэйшай лізе, але заняў 15‑е месца і пакінуў беларускую эліту пасля 12 сезонаў у ёй.
Першы матч пройдзе 2 снежня ў Дзяржынску. Матч у адказ запланаваны на 5 снежня.
Нагадаем, што сёння другі год запар залатыя медалі чэмпіянату выйграў «МЛ Віцебск». БАТЭ вылецеў у першую лігу.
Чытайце таксама:
«МЛ Віцебск» другі год запар заваяваў золата чэмпіянату. БАТЭ вылецеў з вышэйшай лігі
Прэс-служба БАТЭ: «Будзе шмат кпінаў. Церпім»
Клуб з вёскі на 300 чалавек выйшаў у футбольную эліту. Адкуль грошы і дзе будуць гуляць?