БЕЛ Ł РУС

Google пачне публікаваць хатнія адрасы і тэлефоны незалежных распрацоўшчыкаў Android

28.11.2026 / 15:59

Nashaniva.com

З 1 сакавіка 2027 года кампанія Google пачне публічна паказваць на старонках праграм у Google Play па ўсім свеце нумары тэлефонаў і фізічныя адрасы іх стваральнікаў, піша The Verge.

Фота: Issarawat Tattong / Getty Images

Новае правіла закране ўсіх распрацоўнікаў, якія манетызуюць свае прадукты: прадаюць праграмы, выкарыстоўваюць убудаваныя пакупкі або зарабляюць на рэкламе. Да 1 лютага 2027 года ім неабходна пацвердзіць у профілі статус трэйдара (камерцыйнага пастаўшчыка паводле заканадаўства Еўрасаюза і Вялікабрытаніі).

Кантактныя звесткі такіх распрацоўнікаў стануць агульнадаступнымі для карыстальнікаў Google Play ва ўсіх краінах, а не толькі ў Еўропе. Пры гэтым патрабаванне не распаўсюджваецца на некамерцыйныя праекты, распрацоўку праграм у якасці хобі і праграмы, якія не ахопліваюць ЕС і Вялікабрытанію. Тым, хто своечасова не запоўніць дэкларацыю, пагражае блакаванне абнаўленняў і выдаленне праграм з крамы ва ўсім свеце.

Новае патрабаванне выклікала незадаволенасць сярод незалежных распрацоўнікаў, якія працуюць адасоблена. Асабліва гэта закранае тых, хто працуе з дому. Рэч у тым, што Google не дазваляе ўказваць у якасці адраса плацежнага профілю абаненцкія паштовыя скрыні.

У выніку распрацоўнікам, якія не маюць офіса, давядзецца альбо раскрыць усім карыстальнікам свой сапраўдны хатні адрас і асабісты нумар тэлефона, альбо плаціць за арэнду віртуальнага юрыдычнага адраса, альбо цалкам выдаліць свае праграмы з крам у ЕС і Вялікабрытаніі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула