БЕЛ Ł РУС

Мінская бухгалтарка знайшла падпрацоўку сядзелкай і адразу ж засыпалася на крадзяжы

28.11.2026 / 16:12

Nashaniva.com

У Мінску 48‑гадовая бухгалтарка адной са сталічных фірмаў, якая падпрацоўвала сядзелкай, трапіла пад крымінальную справу пасля таго, як скрала грошы і парфуму з кватэры жанчыны, якую даглядала.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

У Маскоўскае РУУС Мінска звярнулася пацярпелая, якая паведаміла, што з яе кватэры зніклі 100 даляраў і флакон парфумы. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку аператыўна высветлілі, што да крадзяжу можа быць датычная сядзелка.

Як высветліла следства, жанчына знайшла аб'яву пра падпрацоўку сядзелкай на адным з сайтаў. Яна паспела прапрацаваць усяго два дні, пасля чаго вырашыла скрасці чужыя рэчы.

Фота: ГУУС Мінгарвыканкама

Падазраваная патлумачыла, што парфуму збіралася выкарыстоўваць сама, а грошы хацела выдаткаваць на асабістыя патрэбы. Аднак зрабіць гэта не паспела, бо яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Па факце крадзяжу распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Хлопец скраў у мінскім аэрапорце даражэзны каньяк і паехаў гуляць на Зыбіцкую

16‑гадовы беларус кіраваў групай, якая забяспечвала махляроў акаўнтамі

На Магілёўшчыне малады ляснічы заганяў лес налева, а грошы траціў на стаўкі

Каментары да артыкула