БЕЛ Ł РУС

Пачаўся закрыты суд над евангельскімі вернікамі — палітвязнямі

28.11.2026 / 19:28

Nashaniva.com

У Беларусі пачаўся закрыты суд над палітвязнямі, евангельскімі вернікамі Андрэем і Варварай Латышэвічамі, паведамляе «Хрысціянская візія».

Андрэй і Варвара Латышэвічы

Як паведаміла даўняя знаёмая сям'м Ірына Ганчарэнка, пасля дзевяці месяцаў следства судовыя пасяджэнні працягваліся больш за тыдзень, але затым працэс адклалі да 9 снежня. Паводле яе слоў, сужэнцаў абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Андрэй і Варвара знаходзяцца пад вартай з сакавіка 2026 года. Андрэя затрымалі ў Маскве і экстрадзіравалі ў Беларусь.

Сужэнцы стаялі ля вытокаў дабрачыннага грамадскага аб’яднання «З любоўю — дзецям», заснаванага ў 1997 годзе і ліквідаванага ў 2025-м. Паводле наяўных звестак, крымінальны пераслед звязаны з дапамогай жыхарам акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны, у тым ліку дзецям. 30 чэрвеня 2026 года беларускія праваабаронцы прызналі Андрэя і Варвару палітвязнямі.

Латышэвічы шмат гадоў дапамагалі дзецям-сіротам, былі місіянерамі ў Манголіі, служылі людзям з парушэннямі слыху. У іх трое дзяцей, адна з дачок яшчэ непаўналетняя. Сваё 52‑годдзе Андрэй сустракае за кратамі.

Ірына Ганчарэнка заклікала хрысціян аб’яднацца ў малітве за сужэнцаў. Яна адзначыла, што ведае іх як адданых служыцеляў Бога з бездакорнай рэпутацыяй, якія любяць адно аднаго, сваю сям’ю, людзей і Бога.

Чытайце таксама:

У СІЗА памёр 63‑гадовы палітвязень Юрый Лукша

Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна сталі лаўрэатамі прэміі «Індэкс цэнзуры»

У Польшчы памёр 27‑гадовы беларускі былы палітвязень

«У дачкі мукавісцыдоз, у сына дыябет і аўтызм. Іх мама ў турме, і дзеці цяпер на мне адным». Сям'і палітвязня патрэбная дапамога

Каментары да артыкула