БЕЛ Ł РУС

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў

28.11.2026 / 19:58

Nashaniva.com

У Лагойскім раёне мужчына напаў на вучаніцу 9‑га класа, якая вярталася дадому пасля валейбольнай трэніроўкі. Дзяўчына аказала супраціўленне, але нападнік усё ж здолеў забраць яе тэлефон, піша «Мінская праўда».

Скрыншот з відэа Лагойскага РАСК

Здарэнне адбылося 20 лістапада ў аграгарадку Астрошыцы. Мясцовы жыхар заўважыў на вуліцы школьніцу з тэлефонам у руцэ і вырашыў яго адабраць. Да нападу ён падрыхтаваўся загадзя: схаваў твар пад медыцынскай маскай і напаў на дзяўчыну са спіны.

Падчас барацьбы абодва скаціліся ў яр. Школьніца супраціўлялася, а тэлефон выпаў у яе з рук. Мужчына ў паніцы схапіў гаджэт і ўцёк. Дзяўчына дабралася дадому і паведаміла пра напад у міліцыю.

Пасля ўцёкаў мужчына паспрабаваў схаваць сляды злачынства: спаліў абутак і верхнюю вопратку, а тэлефон выкінуў у невядомым месцы. Неўзабаве яго затрымалі. Падчас апазнання дзяўчына пазнала нападніка па голасе, целаскладзе і рысах знешнасці. На допыце мужчына прызнаўся ў злачынстве, а затым паказаў на месцы, як усё адбылося.

Супраць яго распачалі крымінальную справу за разбой і змясцілі ў следчы ізалятар. Яму пагражае ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Чытайце таксама:

У Магілёве абрабавалі банк

У Гданьску таксіст распыліў беларусу ў твар пярцовы газ і запатрабаваў з’язджаць ва Украіну

У Мексіцы пяцімесячнае кацяня выратавала краму ад рабаўніка

Каментары да артыкула