БЕЛ Ł РУС

У талінскі аэрапорт прыйшла ліса і прагулялася па багажнай стужцы ВІДЭА

28.11.2026 / 22:03

Nashaniva.com

У сярэдзіне лістапада ў Талінскі аэрапорт прабралася ліса. Дзікую жывёлу заўважылі пасажыры і апублікавалі яе фатаграфію ў сацыяльных сетках. На здымку ліса сядзіць на багажнай стужцы, па якой выдаюць чамаданы, піша выданне err.ee.

У прэс-службе аэрапорта пацвердзілі здарэнне. Па словах прадстаўніцы аэрапорта Маргот Холтс, раніцай 16 лістапада маладая ліса аглядала тэрыторыю ў зоне апрацоўкі багажу. З дапамогай Дэпартамента выратавання жывёлу злавілі і бяспечна вярнулі ў прыроднае асяроддзе.

Холтс адзначыла, што здарэнне скончылася добра для ўсіх яго ўдзельнікаў. Паводле яе слоў, у авіяцыйнай галіне пільна сочаць за перамяшчэннем птушак і жывёл, бо іх траплянне ў зону палётаў можа пагражаць як бяспецы авіяцыі, так і самім жывёлам.

Часам на тэрыторыю аэрапорта заходзяць няпрошаныя госці, прычым маладыя жывёлы не заўсёды могуць самастойна знайсці выхад. У такіх выпадках галоўная задача супрацоўнікаў — гарантаваць бяспеку палётаў і дапамагчы жывёлам бяспечна вярнуцца ў сваё асяроддзе.

Чытайце таксама:

Каля мінскага аэрапорта заўважылі бабра ВІДЭА

Беларус расказаў, як правозіў ката самалётам з перасадкамі

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Мёртвы заяц прыпыніў працу аэрапорта ў Дрэздэне

Каментары да артыкула