БЕЛ Ł РУС

Іран выкарыстоўваў Starlink для атак на амерыканскіх вайскоўцаў

29.11.2026 / 10:06

Nashaniva.com

Іран выкарыстоўваў спадарожнікавы інтэрнэт кампаніі Ілана Маска супраць сіл ЗША. Паводле The Washington Post, Маск прыйшоў у лютасць, калі даведаўся пра гэта. Аб публікацыі піша Reuters.

Ілан Маск. Фота: AP Photo / Firdia Lisnawati

Каманда SpaceX выявіла два выпадкі несанкцыянаванага выкарыстання Starlink, якія былі звязаныя з іранскімі дзеяннямі супраць амерыканскіх сіл. 

Гаворка ідзе пра атакі пасля таго, як ЗША і Ізраіль пачалі наносіць удары па Іране. Паводле The Washington Post, выкарыстанне іранскімі вайскоўцамі Starlink апісана ў сакрэтным дакладзе міністру абароны ЗША Піту Хегсету. Пентагон у адказе Reuters заявіў, што яму невядома пра такі даклад.

Асобна Маску паведамілі і пра дзеянні саміх амерыканскіх вайскоўцаў: яны выкарыстоўвалі Starshield — ваенную версію сістэмы — для палётаў дронаў-камікадзэ, але карысталіся таннейшым тарыфам, прызначаным для наземных аперацый. Пра гэта выданню расказала адна з крыніц.

Starlink не мае дазволу на працу ў Іране, аднак Маск раней прызнаваў, што сэрвіс там дзейнічае. Паводле The Wall Street Journal, пасля крывавага падаўлення студзеньскіх пратэстаў амерыканскі ўрад таемна пераправіў у краіну тысячы тэрміналаў Starlink.

Іранскія ўлады рэгулярна абмяжоўваюць доступ да інтэрнэту падчас пратэстаў, а з пачатку цяперашняй вайны ў канцы лютага захоўваюць жорсткі кантроль над сувяззю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула