БЕЛ Ł РУС

Маргарыта Ляўчук пра Макса Каржа: Мы не можам лезці ў яго галаву і прасіць сказаць «Жыве Беларусь!»

29.11.2026 / 19:22

Вінцэсь Клепачэня

«Хтосьці можа сказаць, што вы зайздросціце яму, таму што ён змог, а вы не можаце. Не, не зайздросцім».

Маргарыта Ляўчук і Макс Корж. Скрын відэа: chestnok_live / YouTube

«Лічыць, што Макс Корж зрабіў для беларускай культуры больш, чым усе незалежныя музыкі разам, — норм ці стром?» — пацікавіўся ў Маргарыты Ляўчук Аляксандр Івулін у новым выпуску свайго ютуб-праекта «ЧестнОК-LIVE».

Оперная спявачка заўважае, што яе сябры ва Украіне і беларускія ваяры абураюцца пазіцыяй Каржа: на іх думку, трэба альбо казаць «Слава Украіне, Жыве Беларусь!», альбо маўчаць, альбо ўжо выказвацца за Лукашэнку і Расію.

Аднак, працягвае Маргарыта, Корж прытрымліваецца пазіцыі «не нашым і не вашым» і пры гэтым збірае агромністыя пляцоўкі.

«Хтосьці можа сказаць, што вы зайздросціце яму, таму што ён змог, а вы не можаце. Ну, малайчынка, не, не зайздросцім. Кожны робіць сваю справу. (…) Камусьці гэта падабаецца, камусьці не падабаецца. Я ўсё роўна з павагай [стаўлюся], таму што класны артыст. Рэальна. Ну, у свой час быў. Зараз, канешне, я не слухаю, не гляджу нічога. Малайчынка, зрабіў сабе імя, і шмат фанатаў яго любяць, паважаюць», — даводзіць Ляўчук.

Макс Корж. Кадр з кліпа

Як заўважае спявачка, частка беларусаў хацела б, каб Макс Корж заняў больш выразную пазіцыю. Аднак, на яе думку, варта ўлічваць і тое, што музыка можа быць пад ціскам.

«Мы ж не можам лезці ў яго галаву і папрасіць: а можа, там скажаш «Жыве Беларусь!». Мы таксама не ведаем, што ў яго там… Можа, яму там сказалі: «Не дай бог скажаш там і будзеш гэта…»

У мяне таксама гайкі закручвалі, разумееш, я таксама маўчу і шмат чаго не кажу, таму што альбо ты маўчыш, альбо твайму блізкаму будзе х**ва [дрэнна]. Вось. І ты маўчыш. Ты ж не ведаеш, можа, яму таксама сказалі. Мы пасля гэта ўсё толькі даведаемся», — тлумачыць Ляўчук.

На пытанне, чаму сама Маргарыта, ужо стаўшы вядомай опернай спявачкай і маючы, што страчваць, не абрала такую лінію паводзін, яна адказала:

«Я не магу сядзець на двух зэдліках, разумееш, і вашым, і нашым. У мяне ёсць свой погляд, сваё меркаванне і свая галава на плячах. Я магу гэта сказаць. Хтосьці не можа гэта сказаць, хтосьці сцыкло, можа быць. Таксама бываюць такія людзі, якія кажуць: «Ну, я сцыкло, я не магу так сказаць». Ну а я не сцыкло. Я магу сказаць праўду».

Чытайце таксама:

Маргарыта Ляўчук вяртаецца на сцэну. Будуць і выступленні з Павуком

На Маргарыту Ляўчук завялі новую крыміналку

Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца

Каментары да артыкула