БЕЛ Ł РУС

Усевалад Сцебурака. На самыя важныя словы…

29.11.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Паэт Усевалад Сцебурака апублікаваў у фэйсбуку новы верш. 

Фота: usevalad.stseburaka / Facebook

***

На самыя важныя словы
у канцы году дарма
аркуш бялюткі і новы
зноў выдае зіма.
Згадкі - зь ялінкі голкі
колькі іх прэч сплыло...
Хіба ўзгадаю толькі
лепшае, што было:
Сьветлыя надвячоркі,
зорны абрус угары,
птаства пяе на золку
сонцу ў маім двары..

----

Колькі радкоў пакіну...
Хоць і яны пакрысе
зьнікнуць з вачэй
і памяць
завеямі занясе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула